Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Васіль Герасімаў прыняў удзел у пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама і наведаў прадпрыемствы рэгіёну

28.09.2021
Васіль Герасімаў прыняў удзел у пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама і наведаў прадпрыемствы рэгіёну

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў 28 верасня 2021 г. прыняў удзел у пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама, на якім абмеркаваны вынікі работы арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі па выкананнi паказчыкаў, паляпшэннi якасці прадстаўляемых паслуг і гатоўнасці народна-гаспадарчага комплексу да працы ў асенне-зімовы перыяд.
Васіль Герасімаў адзначыў шэраг праблемных пытанняў у дзейнасці арганізацый ЖКГ. Большая частка з іх звязана з эфектыўнасцю выкарыстання рэсурсаў і фінансавых сродкаў. Кіраўнік КДК звярнуў увагу на праблемы пры правядзенні капітальнага рамонту жыллёвага фонду.
У ходзе рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць Васіль Герасімаў таксама наведаў ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» і ААТ «Бярозабудматэрыялы».
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.