Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Васіль Герасімаў прымае ўдзел у мерапрыемствах Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму

06.06.2024
Васіль Герасімаў прымае ўдзел у мерапрыемствах Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі прыме ўдзел у Пленарнай сесіі форуму, якая адбудзецца 7 чэрвеня.

Акрамя таго, запланавана выступленне Васіля Герасімава на сесіі «Знешні аўдыт як інструмент удасканалення дзяржаўнага кіравання», арганізаванай Падліковай палатай Расіі на палях форуму.

Таксама ў рамках ПМЭФ Васіль Герасімаў правядзе шэраг працоўных сустрэч з кіраўнікамі вышэйшых кантрольных органаў.

XXVII Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум праходзіць 6-7 чэрвеня б.г. у Санкт-Пецярбургу.

Уся актуальная інфармацыя - у тэлеграм-канале КДК 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.