Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян

15.02.2024
Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю правёў 15 лютага 2024 г. прыём грамадзян у Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Да кіраўніка кантрольнага ведамства звярнуліся жыхары Мінска і Мінскага раёна.

Зварот жыхаркі г. Заслаўя быў звязаны з афармленнем у пажыццёвае валоданне зямельнага ўчастка, а таксама зямельнага ўчастка пад агародніцтва, якім карыстаўся яшчэ яе бацька. Пытанне вывучана з удзелам прадстаўнікоў КДК і гарвыканкама. Мясцовым уладам даручана прыняць вычарпальныя меры па вырашэнні праблемнай сітуацыі, з якой жанчына спрабуе разабрацца больш за год.

Адзін з наведвальнікаў звярнуўся з просьбай правесці праверку аўташколы. На яго думку, у рабоце ўстановы ёсць парушэнні працоўнага заканадаўства, у тым ліку аплаты і аховы працы супрацоўнікаў, парушэнні правілаў і норм пажарнай бяспекі.

Усе агучаныя падчас прыёму пытанні ўзяты Камітэтам дзяржкантролю на кантроль. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.