Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Узбуджана крымінальная справа за падатковае махлярства ў асабліва буйным памеры

25.03.2022
Узбуджана крымінальная справа за падатковае махлярства ў асабліва буйным памеры
Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці спынена незаконная дзейнасць жыхароў Брэста, звязаная з неабгрунтаваным вяртаннем з бюджэту падатку на дабаўленую вартасць. Для незаконнай мінімізацыі падатковых абавязацельстваў уласнік і дырэктар брэсцкага таварыства з абмежаванай адказнасцю (сфера дзейнасці - рознічны гандаль трыкатажнымі вырабамі праз інтэрнэт-магазін), арганізавалі рэгістрацыю ў Расійскай Федэрацыі 3 падкантрольныя суб'екты гаспадарання. Пасля на рэалізаваныя таварыствам у розніцу тавары афармляліся фіктыўныя дакументы аб іх рэалізацыі ў адрас дадзеных расійскіх кампаній. Пры гэтым на тавары прымянялася мінімальная гандлёвая нацэнка, а таксама "нулявая" стаўка падатку на дабаўленую вартасць. Гэта дазваляла ствараць бачнасць законнага вяртання з бюджэту сум падатку на дабаўленую вартасць, выплачанага таварыствам пры набыцці тавараў. Нанесены дзяржаве ўрон у выглядзе незаконнага вяртання падатку на дабаўленую вартасць склаў больш за 535 тыс. руб. Узбуджана крымінальная справа. Вядзецца папярэдняе расследаванне.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.