Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Уладальнік магазінаў нізкіх цэн у Гомельскай вобласці штучна раздрабіў уласны бізнес і недаплаціў 800 тыс. рублёў падаткаў

18.05.2023
Уладальнік магазінаў нізкіх цэн у Гомельскай вобласці штучна раздрабіў уласны бізнес і недаплаціў 800 тыс. рублёў падаткаў
Мазырскім міжраённым аддзелам фінансавых расследаванняў спынена злачынная схема па ўхіленні ад выплаты падаткаў службовымі асобамі камерцыйнага прадпрыемства г.Мазыра пры рэалізацыі тавараў нізкага цэнавага сегмента ў магазінах, размешчаных у Мазыры, Калінкавічах, Рэчыцы і Баранавічах.

Устаноўлена, што кіраўнік фірмы - грамадзянін Рэспублікі Таджыкістан, маючы на мэце ўхіленне ад выплаты падаткаў, арганізаваў рэгістрацыю падкантрольных яму 3 індывідуальных прадпрымальнікаў і 1 суб'екта гаспадарання, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання.

У далейшым дырэктар, выкарыстоўваючы схему "драбнення бізнесу", падзяліў выручку ад рэалізацыі тавараў (адзенне, абутак) на падкантрольныя яму суб'екты, тым самым прынізіў рэальную падатковую базу свайго прадпрыемства для выплаты падаткаў у бюджэт. У выніку за 2020–2023 гады ён недаплаціў падаткаў у суме 800 тыс. рублёў.

Мазырскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да кіраўніка ТАА і яго памагатых узбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Работнікамі фінансавай міліцыі праведзена 14 вобыскаў, у тым ліку ў гандлёвых аб'ектах. Накладзены арышт на маёмасць падазроных на суму больш за 500 тыс. рублёў. Чацвёра падазроных затрыманы.

Вядзецца папярэдняе расследаванне.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.