Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Салігорскім раёне выкрыта маштабная схема крадзяжу дызпаліва

03.05.2024
У Салігорскім раёне выкрыта маштабная схема крадзяжу дызпаліва
Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці ва ўзаемадзеянні з пракуратурай і міліцыяй рэгіёну ўстаноўлена, што супрацьпраўную схему арганізавалі работнікі мясцовага сельгаспрадпрыемства. У крымінальны «бізнэс» былі ўцягнутыя вадзіцелі гаспадаркі, якія таемна вывозілі паліва з нафтабазы. На працягу некалькіх гадоў яны выкрадалі з нафтабазы сельгаспрадпрыемства дызельнае паліва і прадавалі яго за наяўны разлік камерцыйным структурам. Пасля атрыманыя ад камерсантаў грошы дзяліліся паміж удзельнікамі схемы.

Каб схаваць нястачу выкрадзенага паліва, работнікі гаспадаркі афармлялі фіктыўныя дакументы, па якіх паліва нібы рэалізоўвалася іншым арганізацыям Салігорскага і Слуцкага раёнаў.

За некалькі гадоў з нафтабазы выкрадзена амаль 88 тон дызпаліва. Сума ўрону перавысіла 184 тыс. рублёў.

Пракуратурай Салігорскага раёна ўзбуджаны крымінальныя справы ў дачыненні да 7 удзельнікаў злачыннай схемы. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.