Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У планы выбарачных праверак на другое паўгоддзе 2023 года ўключана 1964 суб'екты

14.06.2023
У планы выбарачных праверак на другое паўгоддзе 2023 года ўключана 1964 суб'екты
Камітэтам дзяржаўнага кантролю сфарміраваны і размешчаны на афіцыйным інтэрнет-сайце планы выбарачных праверак у абласцях і г.Мінску на другое паўгоддзе 2023 г.

Планаванне кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ажыццяўлялася з ужываннем рызыка-арыентаванага падыходу. Кожным кантралюючым (наглядным) органам рэспублікі вызначаны крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі, у адпаведнасці з якімі ў план адбіраюцца суб'екты з высокай ступенню рызыкі.

У адпаведнасці з дадзенымі крытэрамі ў планы выбарачных праверак на другое паўгоддзе б.г. уключаны 1964 суб'екты (на 16,5% менш, чым у другім паўгоддзі 2022 года). З гэтай колькасці 208 суб'ектаў (10,6%) будуць правярацца некалькімі кантралюючымі (нагляднымі) органамі ў ходзе скаардынаваных праверак.

Нагляднымі органамі будзе праведзена 73,7% з запланаваных праверак, 26,3% складуць праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці.

Найбольшая колькасць праверак запланавана органамі МНС (22,4% ад агульнай колькасці), Мінпрацы і сацабароны (17%), Дзяржстандарта (11,8%), Мінпрыроды (10,6%). Доля праверак Камітэта дзяржкантролю ў агульнай колькасці праверак складзе 3,5%.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.