Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Мінску спынена маштабная супрацьпраўная дзейнасць злачыннай групы, якая аказвала паслугі прыватным кампаніям ва ўхіленні ад выплаты падаткаў

10.05.2024
У Мінску спынена маштабная супрацьпраўная дзейнасць злачыннай групы, якая аказвала паслугі прыватным кампаніям ва ўхіленні ад выплаты падаткаў
На след удзельнікаў злачыннай групы выйшлі работнікі сталічнага ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Нягледзячы на выкарыстанне зламыснікамі сродкаў канспірацыі, аператыўнікам удалося выявіць кліенцкую базу групы - кампаній рэальнага сектара эканомікі, для якіх арганізатары незаконнай дзейнасці прадастаўлялі фіктыўныя дакументы аб пастаўках тавараў і выканання будаўнічых работ.

Фактычна ніякія тавары ў адрас кампаній рэальнага сектара эканомікі не пастаўляліся, а будаўнічыя працы выконваліся імі ўласнымі сіламі. Усе маніпуляцыі з фіктыўнымі дакументамі ад імя падкантрольных злачыннай групе фірмаў-аднадзёнак (выкарыстоўваліся рэквізіты 40 фірмаў) выконваліся з адной мэтай - заніжэння выдаткаў прыватных кампаній і нявыплаты імі падаткаў.

Адначасова адбываўся перавод у наяўнасць грашовых сродкаў, пералічаных прыватнымі кампаніямі ў адрас падстаўных фірмаў. Удзельнікі злачыннай групы здымалі грошы з банкаўскіх карт, пакідалі сабе ўзнагароду (даходзіла да 25% ад сумы, якая паступіла), астатняе перадавалі службовым асобам кампаній-кліентаў. Тыя, у сваю чаргу, выкарыстоўвалі наяўныя сумы для выплаты зарплаты «ў канвертах» работнікам і на асабістае ўзбагачэнне.

Па месцы жыхарства ўдзельнікаў групы, а таксама ў офісах кампаній-кліентаў пры сілавой падтрымцы САХР МУС праведзена больш за 20 ператрусаў. Выяўлены і канфіскаваны дакументы, носьбіты інфармацыі, камп'ютарная тэхніка, мабільныя ўстройствы, банкаўскія карткі, пячаткі падкантрольных структур, а таксама грашовыя сродкі ў суме больш як 1 млн. рублёў.

За ўхіленне ад выплаты падаткаў у адносінах да кіраўнікоў камерцыйных кампаній узбуджаны крымінальныя справы.


Уся актуальная інфармацыя - у тэлеграм-канале КДК 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.