Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У дзейнасці медыцынскага цэнтра «Нардын» выяўлены факты правядзення артапедычных аперацый без наяўнасці ліцэнзіі

19.05.2022
У дзейнасці медыцынскага цэнтра «Нардын» выяўлены факты правядзення артапедычных аперацый без наяўнасці ліцэнзіі

Камітэтам дзяржаўнага кантролю працягваецца маніторынг дзейнасці камерцыйных устаноў, якія аказваюць медыцынскія паслугі. Асаблівая ўвага ў гэтай сферы ўдзяляецца выкананню парадку цэнаўтварэння і падаткаабкладання, ліцэнзійных патрабаванняў пры аказанні медпаслуг. Цяпер праводзіцца рэалізацыя існуючых аператыўных матэрыялаў адносна службовых асоб медыцынскага цэнтра "Нардын". Дэпартаментам фінансавых расследаванняў устаноўлена, што на працягу 10 гадоў медцэнтрам сістэматычна аказваліся артапедычныя аперацыі без наяўнасці ліцэнзіі (спецыяльнага дазволу) на іх правядзенне ў аперацыйным аддзяленні цэнтра на вул.Бехцерава ў Мінску. Пры гэтым кіраўніцтва медцэнтра ведала аб забароне правядзення артапедычных аперацый. Аднак з мэтай атрымання дадатковага прыбытку размяшчала на афіцыйным сайце медцэнтра інфармацыю аб тым, што цэнтрам ажыццяўляюцца артапедычныя аперацыі. Для надання законнасці дадзеным аперацыям і ўтойвання інфармацыі аб іх правядзенні ад правяраючых артапедычныя аперацыі былі ўключаны ў прэйскурант і праводзіліся па ўліках як звычайныя хірургічныя аперацыі. Работнікамі органаў фінансавых расследаванняў праведзены агляды памяшканняў медыцынскага цэнтра і знойдзены дакументы, лічбавыя носьбіты, чарнавыя запісы, якія пацвярджаюць правядзенне артапедычных аперацый. Таксама ўстаноўлена, што медыцынскі персанал медцэнтра "Нардын" 2 месяцы таму (пасля пачатку правядзення Камітэтам дзяржкантролю маніторынгаў у медыцынскіх цэнтрах) быў папярэджаны кіраўніцтвам аб неабходнасці адказваць адмоўна, калі будуць выпадкі звароту кліентаў па пытаннях правядзення аперацый у артапедаў. У ходзе аглядаў устаноўлена, што аперацыйнае аддзяленне медыцынскага цэнтра па сваіх характарыстыках і параметрах не адпавядала патрабаванню Міністэрства аховы здароўя для аказання ў ім артапедычных аперацый, у сувязі з чым не быў атрыманы спецыяльны дазвол (ліцэнзія). Таксама выкрыты факты ўхілення ад выплаты падаткаў уладальнікамі медыцынскага цэнтра на суму больш за 500 тыс. рублёў. Яны прызналі віну і гатовы пагасіць урон бюджэту. Проціпраўным дзеянням службовых асоб медыцынскага цэнтра "Нардын" і асобных лекараў будзе дадзена прававая ацэнка ў адпаведнасці з дзеючым крымінальным заканадаўствам. У цэлым, вывучэнне сітуацыі ў прыватных медцэнтрах паказала, што ў іх дзейнасці ёсць парушэнні па цэнаўтварэнні на паслугі і факты навязвання паслуг. Так, медцэнтры прадастаўляюць комплексныя паслугі па дыягностыцы (правядзенне прамянёвай і ультрагукавой дыягностыкі), у якія ўключана некалькі відаў даследаванняў, пры гэтым пры фарміраванні кошту гэтых даследаванняў ажыццяўляецца дубліраванне маніпуляцый. З мэтай абароны правоў пацыентаў Камітэт дзяржкантролю накіраваў усім медцэнтрам рэкамендацыі з патрабаваннем пералічыць кошт завышаных паслуг, а таксама прадаставіць грамадзянам права выбару паслуг без навязвання непатрэбных даследаванняў, кансультацый і працэдур. Асобнымі камерцыйнымі медцэнтрамі аператыўна прыняты меры па выкананні гэтых рэкамендацый. Напрыклад, медцэнтрам у г. Брэсце ў сярэднім на 15-20% зніжаны кошт правядзення комплексных даследаванняў МРТ. За кошт выключэння дублюючых маніпуляцый зніжаны кошт асобных відаў УГД. Таксама прадастаўлена права грамадзянам самастойна вызначацца з пералікам неабходных паслуг. Прыняты меры па зніжэнні кошту паслуг мінскім медцэнтрам. Зніжаны кошт (у сярэднім - на 10-12%) на ўсе віды комплексных даследаванняў МРТ. Таксама зніжана цана на ўсе рэнтгеналагічныя даследаванні (у сярэднім на 34-36%). Іншым медыцынскім цэнтрам у г. Мінску забяспечана зніжэнне кошту паслугі пры выкананні камбінаваных УГД у сярэднім на 14%. У той жа час ёсць факты фармальнага стаўлення прыватных медыцынскіх устаноў да выдадзеных рэкамендацый. Камітэт дзяржкантролю ў бліжэйшы час павядзе выбарачны маніторынг медцэнтраў і вывучыць, наколькі вычарпальна імі прыняты меры па недапушчальнасці неабгрунтаванага завышэнні цэн (у першую чаргу за кошт дубліравання маніпуляцый і работ) і выключэння навязвання паслуг. Любыя факты парушэння заканадаўства і невыканання ліцэнзійных патрабаванняў у сферы медыцынскай дзейнасці будуць жорстка спыняцца.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.