Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У бліжэйшы час рады фінансавай міліцыі папоўняць 13 выпускнікоў Акадэміі МУС

24.06.2022
У бліжэйшы час рады фінансавай міліцыі папоўняць 13 выпускнікоў Акадэміі МУС
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў прыняў удзел 23 чэрвеня 2022 года ва ўрачыстай цырымоніі выпуску афіцэраў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

Сярод выпускнікоў - 13 лейтэнантаў фінансавай міліцыі, якія на працягу 4 гадоў навучаліся ў сценах акадэміі ў інтарэсах органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.

Пасля заканчэння цырымоніі Васіль Герасімаў паразмаўляў з выпускнікамі, павіншаваў іх з атрыманнем дыпломаў і першых афіцэрскіх пагонаў. Пасля водпуску яны прыбудуць на свае першыя працоўныя месцы і пачнуць службу.

Гэты выпуск курсантаў, якія праходзяць навучанне для далейшай работы ў органах фінансавых расследаванняў, стаў ужо дзевятым (першы адбыўся ў 2014 годзе).

Усяго зараз у Акадэміі МУС для патрэб органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю навучаецца 45 курсантаў.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.