Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў органаў дзяржаўнага кантролю

02.08.2024
У Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў органаў дзяржаўнага кантролю
2 жніўня 1994 года была створана Служба кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (у 1995 годзе пераўтворана ў Службу кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Правапераемнікам першага органа прэзідэнцкага кантролю з'яўляецца Камітэт дзяржаўнага кантролю, утвораны ў 1996 годзе Указам Кіраўніка дзяржавы. З гэтага часу галоўнае кантрольнае ведамства з'яўляецца канстытуцыйным органам, а яго функцыі прапісаны ў Асноўным законе краіны і заканадаўчых актах.

Прыярытэтнымі задачамі Камітэта дзяржкантролю з'яўляюцца забеспячэнне эканамічнай бяспекі дзяржавы, кантроль за выкананнем рэспубліканскага бюджэту і выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці, кантроль за выкананнем даручэнняў Прэзідэнта Беларусі.

Цяпер у структуру Камітэта дзяржкантролю ўваходзяць падраздзяленні, якія ажыццяўляюць кантрольную дзейнасць, Дэпартамент фінансавых расследаванняў (праваахоўны орган) і Дэпартамент фінансавага маніторынгу (фінансавая разведка). Унікальная структура кантрольнага ведамства забяспечвае завершанасць усяго цыкла праводзімых кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку і выяўленне парушэнняў і злачынстваў, іх спыненне і прыцягненне вінаватых да адказнасці, выяўленне рэзерваў эканоміі.

У фокусе кантролю КДК знаходзяцца практычна ўсе сферы дзейнасці - бюджэтна-фінансавая і сацыяльная, галіны матэрыяльнай вытворчасці, аграпрамысловы і прыродаахоўны комплексы, жыллёва-камунальная і лясная гаспадарка, банкаўская дзейнасць, спажывецкі рынак, выкарыстанне дзяржаўнай уласнасці і інш. Камітэт дзяржкантролю таксама ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці усіх кантралюючых і наглядных органаў краіны. Значная работа праводзіцца па ўдасканаленні кантрольнай дзейнасці, якая арыентавана на прафілактыку парушэнняў і выяўленне незадзейнічаных рэзерваў у эканоміцы. Важны напрамак - вырашэнне пытанняў грамадзян.

Сёння Камітэт дзяржкантролю сканцэнтраваны на вызначэнні сістэмных праблем у эканоміцы і падрыхтоўцы прапаноў па іх устараненню. Прынцыповы кантроль і аналітычная работа ведамства дазволілі выпрацаваць кардынальныя меры па павышэнні эфектыўнасці работы розных галін. Толькі за апошні час прыняты эфектыўныя меры па навядзенні парадку ў транспартным комплексе (пасажырскія перавозкі маршрутнымі таксі), з аб'ектамі незавершанага будаўніцтва (іх колькасць скарацілася ў некалькі разоў), мясамалочнай галіны (выключэнне пасрэднікаў і спыненне ценявых схем вывазу прадукцыі), у сферы ЖКГ ( значнае скарачэнне пратэрмінаваных капітальных рамонтаў жылля), на спажывецкім рынку (кантроль за коштамі і спыненне фактаў завышэнняў), спыненню незаконных схем па ўхіленні ад выплаты падаткаў і эканамічнай карупцыі (у т.л. з атрыманнем хабару криптовалютой) і інш.

Уся актуальная інфармацыя - у тэлеграм-канале КДК  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.