Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У аптэчнай і гандлёвай сетцы значна палепшылася сітуацыя з наяўнасцю тавараў павышанага попыту і цэнамі на іх

15.04.2020
У аптэчнай і гандлёвай сетцы значна палепшылася сітуацыя з наяўнасцю тавараў павышанага попыту і цэнамі на іх
Камітэт дзяржаўнага кантролю па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ажыццяўляе кантроль за сітуацыяй у гандлёвай і аптэчнай сетцы па пытаннях забеспячэння насельніцтва рэспублікі медыцынскімі сродкамі індывідуальнай аховы і антысептычнымі сродкамі, абгрунтаванасці фарміравання цэн на найбольш запатрабаваную прадукцыю. 

У канцы сакавіка - пачатку красавіка бягучага года праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемства, якія выявілі праблемы з забеспячэннем аптэк і рознічнай гандлёвай сеткi медыцынскімі маскамі i антысептыкамi. З 283 аптэк, якiя падпалі пад маніторынг, маскі былі ў продажы толькі ў 48 (17%), антысептыкі - у 109 (38,5%). 

Сітуацыя з забяспечанасцю гэтымі таварамі была разгледжана 7 красавіка на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю з удзелам прадстаўнікоў канцэрнаў "Белдзяржхарчпрам" і "Беллегпрам", кіраўнікоў гандлёвых і аптэчных сетак. Дадзены даручэнні па выпраўленнi становішча. 

Забяспечанасць сродкамі індывідуальнай аховы значна палепшылася. Правядзенным 13 красавіка маніторынгам была ахоплена 1 081 аптэка. У 964 з іх (89,2%) меліся маскі (медыцынскія, санітарна-гігіенічныя), у 893 (82,6%) - антысептыкі на спіртавой аснове. 

Маніторынгі праведзены 13 красавіка і ў гандлёвай сетцы г. Мінска. Іх вынікі паказалі, што сітуацыя з фарміраваннем цэн на прадукцыю, якая карыстаецца павышаным попытам (лімоны, імбір, часнык і інш.), таксама палепшылася. 

Пры гэтым у ходзе маніторынгу ўстаноўлены парушэнні, звязаныя з фарміраваннем гандлёвымі аб'ектамі нацэнкі на тавары, якія падпадаюць пад дзяржаўнае рэгуляванне. Так, у адной са сталічных крамаў выяўлены факты рэалізацыі айчынных антысептыкаў, на якія гандлёвы аб'ект зрабiў нацэнку звыш прадугледжаных 15% (антысептык прадаваўся па цане 12,50 рубля пры кошце на заводзе-вытворцы 6 рублёў). Зараз разглядаецца пытанне аб прыцягненні суб'екта гандлю і яго службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці. 

Камітэт дзяржкантролю працягне праводзіць маніторынгі ў гандлёвай і аптэчнай сетцы. Пры выяўленні фактаў парушэння заканадаўства будуць прымяняцца жорсткія меры рэагавання.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.