Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Станіслаў Наркевіч прыняў удзел у пасяджэнні Бярозаўскага райвыканкама, правёў прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян

07.06.2022
Станіслаў Наркевіч прыняў удзел у пасяджэнні Бярозаўскага райвыканкама, правёў прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян
Намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Станіслаў Наркевіч падчас рабочай паездкі ў г. Бярозу 7 чэрвеня 2022 г. прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама, а таксама правёў прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян. З існуючымі праблемнымі пытаннямі да прадстаўніка кантрольнага ведамства звярнуліся 7 чалавек. Агучаныя заяўнікамі пытанні датычыліся рамонту жылля, дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, парадку пагашэння спажывецкіх крэдытаў. Так, адразу некалькі жыхароў раённага цэнтра ў гутарцы з намеснікам Старшыні КДК выказалі нязгоду з мерамі па ўпарадкаванні дзейнасці мясцовага гаражнага спажывецкага кааператыва, што прымаюцца яго старшынёй. Па ўсіх зваротах заяўнікам дадзены вычарпальныя тлумачэнні. Пытанні, якія патрабуюць прыняцця дадатковых мер рэагавання, пакінуты на кантролі. На паседжанні Бярозаўскага райвыканкама абмяркоўваліся вынікі працы будаўнічай галіны раёна. Станіслаў Наркевіч звярнуў увагу на неабходнасць забеспячэння загрузкі магутнасцей будаўнічых арганізацый раёна, аптымізацыі іх колькасці, на недастатковасць мер па выкарыстанні незаселенага арэнднага жылля, недапушчальнасць выкарыстання неабгрунтаванага пасрэдніцтва. Асобна агучана тэматыка якасці азелянення тэрыторый і пытанні прыжывальнасці насаджэнняў. На пасяджэнні выканкама таксама разгледжана рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Бярозаўскім раёне. У гэты ж дзень Станіслаў Наркевіч азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па пашырэнні вытворчасці керамічнай пліткі на ААТ "Бярозабудматэрыялы".
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.