Спыненая супрацьпраўная дзейнасць групы грамадзян, якія «адмывалі» грошы тэлефонных махляроў
22.10.2024
Устаноўлена, што ў склад групы ўваходзілі чацвёра жыхароў Брэсцкай вобласці. На працягу 2022-2024 гадоў яны займаліся легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам тэлефоннымі махлярамі, якія выманьвалі ў грамадзян грошы пад маркай атрымання даходу ад інвесціравання ў каштметалы, газ, нафту, акцыі буйных кампаній.
Супрацьпраўная дзейнасць групы выяўлена і спынена ўпраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці.
Для «адмывання» злачынных даходаў удзельнікі групы адкрывалі на падстаўных асоб у банках карт-рахункі, на якія пацярпелымі ад дзеянняў тэлефонных махляроў пералічваліся грашовыя сродкі. Выкрадзеныя грошы акумуляваліся і на крыптабіржах за іх набывалася крыптавалюта, якая пасля пераводзілася на крыптавалютныя кашалькі тэлефонных махляроў. У якасці ўзнагароды сабе ўдзельнікі групы пакідалі 5% ад абароту грашовых сродкаў.
Ролі кожнага з удзельнікаў групы былі дакладна размеркаваны, а ў самой іх дзейнасці выкарыстоўваліся сур'ёзныя меры канспірацыі. Так, колькасць адкрытых карт-рахункаў вылічалася сотнямі і карт-рахункі перыядычна мяняліся, зносіны адбываліся з дапамогай інтэрнэт-мэсэнджараў, у незаконнай дзейнасці выкарыстоўваліся сім-карты як айчынных, так і замежных аператараў мабільнай сувязі, грашовыя сродкі на падстаўных карт-рахунках доўга «не затрымліваліся» і практычна штодня пераводзіліся ў крыптавалюту.
Усяго ўдзельнікамі групы было легалізавана больш за 4 млн. рублёў, выкрадзеных у больш як 160 грамадзян Беларусі.
За легалізацыю («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, учыненую арганізаванай групай, у дачыненні да чацвярых жыхароў Брэсцкай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па частцы 3 артыкула 235 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Падазроныя ўзяты пад варту.
У іх канфіскавана 25 банкаўскіх пластыкавых картак, 42 сім-карты аператараў мабільнай сувязі Польшчы, Расіі і Беларусі, 7 адзінак камп'ютарнай тэхнікі і 16 мабільных тэлефонаў, якія пацвярджаюць іх злачынную дзейнасць.
Зараз прымаюцца меры па пошуку маёмасці ў мэтах пагашэння прычыненага грамадзянам урону.