Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Спынена супрацьпраўная дзейнасць кіраўніцтва віцебскай кампаніі, якая займаецца рэалізацыяй і абслугоўваннем касавага абсталявання

21.06.2023
Спынена супрацьпраўная дзейнасць кіраўніцтва віцебскай кампаніі, якая займаецца рэалізацыяй і абслугоўваннем касавага абсталявання
Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Віцебскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб аднаго з найбуйнейшых у рэгіёне прадпрыемстваў, якое займаецца рэалізацыяй і абслугоўваннем касавага абсталявання. Кіраўніцтва кампаніі падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на суму звыш 1,2 млн. рублёў.

Устаноўлена, што службовыя асобы кампаніі арганізавалі ў 2017 годзе дзяржаўную рэгістрацыю яшчэ аднаго суб'екта гаспадарання з аналагічным відам дзейнасці і прымяняючым спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Пасля атрыманая ад рэалізацыі і абслугоўвання касавага абсталявання выручка штучна падзялялася паміж двума таварыствамі, тым самым ствараючы бачнасць законнасці прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання.

Акрамя таго, для заніжэння атрыманай выручкі кіраўнікі кампаніі арганізавалі набыццё дадзенымі суб'ектамі гаспадарання 9 аб'ектаў нерухомасці ў Мінску і Віцебску, а затым - рэалізацыю іх па заніжаным кошце афіляваным асобам (сваякам і знаёмым).

За ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ў дачыненні да службовых асоб кампаніі ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 243 Крымінальнага кодэкса.

Двое фігурантаў затрыманы.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.