Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Работнікі Камітэта дзяржкантролю ўсклалі кветкі да Абеліска загінуўшым ваеннаслужачым і грамадзянскім асобам

06.05.2024
Работнікі Камітэта дзяржкантролю ўсклалі кветкі да Абеліска загінуўшым ваеннаслужачым і грамадзянскім асобам
Напярэдадні Дня Перамогі прадстаўнікі КДК ушанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы кветкі да манумента, размешчанага на 9-м кіламетры Маскоўскай шашы ва Уруччы.

Помнік устаноўлены на месцы гібелі 30 тысяч савецкіх ваеннапалонных, мірных грамадзян і партызан, закатаваных фашысцкімі акупантамі ў 1941 і 1943 гадах.

Пасля ўскладання работнікі КДК наведалі месца масавага знішчэння мірных грамадзян і ваеннапалонных ва ўрочышчы Уручча. Паводле архіўных звестак з 1941 па 1944 гады нямецка-фашысцкія акупанты звозілі сюды і расстрэльвалі мірных жыхароў, а таксама вайскоўцаў з Мінска і яго наваколля.

У рамках расследавання Генеральнай пракуратурай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа тут знойдзены ямы-магілы, у якіх знойдзены астанкі людзей, кулі і гільзы да агнястрэльнай зброі, а таксама асабістыя рэчы забітых. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.