Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Работнікі Камітэта дзяржкантролю ўшанавалі памяць загінуўшых у лагеры смерці "Трасцянец"

04.05.2023
Работнікі Камітэта дзяржкантролю ўшанавалі памяць загінуўшых у лагеры смерці "Трасцянец"
Напярэдадні Дня Перамогі работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю на чале з кіраўніком Васілём Герасімавым прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным памяці загінуўшых у лагеры смерці "Трасцянец".

Да манумента "Ахвярам лагера Трасцянец", які быў адкрыты ў вёсцы Вялікі Трасцянец у 1963 годзе, Старшыня КДК і работнікі ведамства ўсклалі кветкі. Памяць знішчаных фашыстамі людзей ушанавалі хвілінай маўчання.

"Трасцянец" з'яўляецца найбуйнейшым на тэрыторыі Беларусі месцам масавага знішчэння людзей у гады нямецка-фашысцкай акупацыі, адным з найбуйнейшых у Еўропе канцэнтрацыйных лагераў. Паводле афіцыйных звестак, у лагеры смерці «Трасцянец» загінулі 206,5 тыс. чалавек.

Таксама работнікі кантрольнага ведамства ўшанавалі памяць савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні Мінска. Кветкі былі ўскладзены да помніка пахаваным тут савецкім салдатам.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.