Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Работнікі Камітэта дзяржкантролю ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

22.06.2022
Работнікі Камітэта дзяржкантролю ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў і работнікі кантрольнага ведамства 22 чэрвеня 2022 года, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, усклалі кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой".

У гэты дзень у Беларусі ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, мірных жыхароў, якія загінулі ад рук акупантаў, памерлых у тыле ад голаду і нягод, закатаваных у лагерах смерці суайчыннікаў.

Памятныя мерапрыемствы сёння праходзяць па ўсёй краіне.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.