Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Работнікі Камітэта дзяржкантролю ўшанавалі памяць ахвяр генацыду ў мемарыяльным комплексе «Благаўшчына»

09.12.2023
Работнікі Камітэта дзяржкантролю ўшанавалі памяць ахвяр генацыду ў мемарыяльным комплексе «Благаўшчына»
У Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду работнікі Камітэта дзяржкантролю ўшанавалі ў мемарыяльным комплексе «Благаўшчына» памяць загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны мірных грамадзян. 

Да памятнага каменя леглі кветкі ад Старшыні Камітэта дзяржкантролю Васіля Герасімава, работнікаў кантрольнага ведамства і органаў фінансавых расследаванняў. Памяць ахвяр генацыду беларускага народа ўшанавалі хвілінай маўчання. 

На гэтым месцы, што за некалькі кіламетраў ад вёскі Малы Трасцянец, адбываліся масавыя расстрэлы мірных грамадзян – не толькі жыхароў Беларусі, але і дэпартаваных з Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Тут было знойдзена 34 ямы-магілы, некаторыя да 50 метраў у даўжыню. 

Мемарыяльны комплекс «Благаўшчына» адкрыты ў 2018 годзе.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.