Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю прынялі ўдзел у акцыі «Нашы дзеці»

21.12.2023
Работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю прынялі ўдзел у акцыі «Нашы дзеці»
Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю напярэдадні навагодніх і калядных свят наведалі Дзівінскі дзіцячы дом Кобрынскага раёна.

Асаблівасцю сёлетняга свята стала тое, што кожны з хлопчыкаў і дзяўчынак напісаў ліст дзеду Марозу, у якім паведаміў пра жаданы падарунак, а работнікі КДК выканалі гэтыя пажаданні (дзеці заказвалі мячы, машынкі, касметычкі, наборы для творчасці, шалікі, пальчаткі і інш.). Акрамя гэтага, за ўласныя сродкі дзяржкантралёры закупілі для дзіцячага дома камп'ютар і набор спартыўных мячоў (футбольных, баскетбольных, валейбольных).

Падарункі дзецям перадаў першы намеснік Старшыні кантрольнага ведамства Дзмітрый Баско.

У Дзівінскім дзіцячым доме выхоўваецца больш за 30 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Выхаванцы пражываюць у добраўпарадкаваных пакоях. Для іх абсталяваны бібліятэка, пакой прафарыентацыі, сэнсарны пакой, актавая зала, кабінет для заняткаў дадатковай адукацыяй.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.