Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Работнікі Камітата дзяржкантролю на суботніку высаджвалі лес і прыбіралі сталічны парк

16.04.2022
Работнікі Камітата дзяржкантролю на суботніку высаджвалі лес і прыбіралі сталічны парк
Работнікі Камітэта дзяржкантролю на чале з кіраўніком ведамства Васілём Герасімавым прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Прадстаўнікі кантрольнага ведамства ажыццявілі пасадку леса ў Станькаўскім лясніцтве. Саджанцы хвоі і бярозы высаджаны на плошчы 2,5 гектара. Таксама ад сухіх галінак і хмызняку прыбрана тэрыторыя ваенна-гістарычнага комплексу "Партызанскі лагер", які размяшчаецца ў в.Станькава Дзяржынскага раёна. Падчас вайны на гэтым месцы размяшчаўся партызанскі лагер, а сёння - яго рэканструкцыя, выкананая ў строгай адпаведнасці з дакументальнымі крыніцамі. Акрамя таго, у рамках суботніка ад лістоты і смецця ўбрана паркавая зона Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску. Тут жа высаджаны маладыя дрэвы. Таксама ў суботніку прынялі ўдзел работнікі абласных камітэтаў дзяржкантролю і ўпраўленняў Дэпартамента фінансавых расследаванняў.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.