Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Пытанні ЖКГ, гандлю, бытавога абслугоўвання, банкаўскай дзейнасці лідзіравалі ў тэматыцы зваротаў у Камітэт дзяржкантролю ў 2020 годзе

25.01.2021
Пытанні ЖКГ, гандлю, бытавога абслугоўвання, банкаўскай дзейнасці лідзіравалі ў тэматыцы зваротаў у Камітэт дзяржкантролю ў 2020 годзе


У цэнтральны апарат Камітэта дзяржаўнага кантролю ў 2020 годзе паступіла 3512 пісьмовых і вусных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, у камітэты дзяржкантролю абласцей - 4464, у органы фінансавых расследаванняў - 5006.
Па выніках разгляду зваротаў і праведзеных праверак у бюджэт паступіла амаль 75 тыс. рублёў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 99 фізічных і юрыдычных асоб, да дысцыплінарнай - 217, у тым ліку 8 чалавек вызвалены ад займаемай пасады. Узбуджана 4 крымінальныя справы.
Як сведчыць аналіз тэматыкі зваротаў грамадзян, найбольш актуальнымі застаюцца пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, павялічылася колькасць зваротаў па пытаннях гандлю і бытавога абслугоўвання, банкаўскай і лізінгавай дзейнасці.
Камітэтам дзяржкантролю ў 2020 годзе праведзены 522 прамыя тэлефонныя лініі і выязных прыёма, на якія звярнуліся каля 500 жыхароў сталіцы і рэгіёнаў. Амаль у 10 разоў (да 1,1 тыс. чалавек) узрасла колькасць зваротаў на «гарачыя лініі» (іх было арганізавана 160 па найбольш актуальных тэмах).
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.