Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Прадстаўнікі вышэйшых органаў аўдыту Беларусі, Славакіі, Венгрыі і Польшчы абмеркавалі вынікі аўдыту па выкарыстанні сродкаў на вакцынацыю

05.05.2021
Прадстаўнікі вышэйшых органаў аўдыту Беларусі, Славакіі, Венгрыі і Польшчы абмеркавалі вынікі аўдыту па выкарыстанні сродкаў на вакцынацыю

Прадстаўнікі вышэйшых органаў аўдыту (ВОА) Беларусі, Славакіі, Венгрыі і Польшчы 5 мая 2021 года ў фармаце відэаканферэнцыі абмеркавалі вынікі паралельнага міжнароднага аўдыту па тэме «Абарона насельніцтва ад інфекцыйных захворванняў».
У адпаведнасці з пагадненнем аўдытары чатырох ВОА ў 2020-2021 гадах праводзілі ў сваіх краінах ацэнку сістэмы вакцынацыі і эфектыўнасці расходавання сродкаў, што выдзяляюцца на гэтыя мэты.
Атрыманая ў ходзе нацыянальных аўдытаў інфармацыя прааналізавана і будзе абагульнена ў выніковай справаздачы, якая змяшчае рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых недахопаў.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.