Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю Беларусі прынялі ўдзел у анлайн-канферэнцыі вышэйшых органаў аўдыту краін СНД

05.04.2023
Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю Беларусі прынялі ўдзел у анлайн-канферэнцыі вышэйшых органаў аўдыту краін СНД
Сёння ў фармаце відэаканферэнцыі адбылася анлайн-канферэнцыя вышэйшых органаў аўдыту (ВОА) краін СНД на тэму "Роля знешняга і ўнутранага кантролю ў забеспячэнні эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных рэсурсаў". Мерапрыемства было прымеркавана да 100-годдзя кантрольна-рэвізійных органаў Міністэрства фінансаў Расійскай Федэрацыі. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых органаў аўдыту Расіі, Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Таджыкістана, а таксама міністэрстваў фінансаў Расіі і Беларусі і кантрольна-падліковых органаў суб'ектаў Расійскай Федэрацыі.

У ходзе анлайн-канферэнцыі выступілі кіраўнікі вышэйшых органаў аўдыту Расіі, Беларусі, Азербайджана, намеснікі кіраўнікоў ВОА Арменіі і Таджыкістана, Міністр фінансаў Расійскай Федэрацыі Антон Сілуанаў, кіраўнікі Федэральнага казначэйства Расіі.

У сваім выступленні Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў адзначыў, што ў Беларусі пабудавана зладжаная сістэма работы кантралюючых органаў, эфектыўнасць якой апрабавана часам.

«Усе кантралюючыя і наглядныя органы працуюць па адных правілах. Дзейнічае адзіны парадак ажыццяўлення кантрольнай (нагляднай) дзейнасці. Ён вызначаны Указам Кіраўніка дзяржавы. Каардынацыя кантрольнай дзейнасці ўскладзена на Камітэт дзяржаўнага кантролю і яго органы», - дадаў кіраўнік КДК.

З 2019 года Камітэтам дзяржкантролю кожнае паўгоддзе фарміруюцца каардынацыйныя планы выбарачных праверак, у якія ўваходзяць праверкі ўсіх кантралюючых і наглядных органаў краіны. Планы выбарачных праверак размяшчаюцца на інтэрнет-сайце КДК - інфармацыя адкрыта і даступна для ўсіх жадаючых.

Васіль Герасімаў падкрэсліў, што ў аснову фарміравання планаў выбарачных праверак закладзена сістэма рызыка-арыентаванага падыходу. «Крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі распрацоўваюцца ўсімі кантралюючымі (нагляднымі) органамі па кожнай падкантрольнай сферы з улікам яе спецыфікі. Распрацаваныя дзяржорганамі крытэры ўзгадняюцца на Міжведамасным савеце па кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, які створаны пры Камітэце дзяржаўнага кантролю».

Старшыня КДК адзначыў, што кантрольным ведамствам выбудавана эфектыўнае ўзаемадзеянне з Міністэрствам фінансаў. Сумесна ажыццяўляецца ацэнка праектаў нарматыўных дакументаў і кантралюецца іх выкананне па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, эфектыўнасці рэалізацыі Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, рацыянальнасці прадастаўлення дзяржпадтрымкі, шырока выкарыстоўваецца анлайн-кантроль за правядзеннем дзяржзакупак. Праводзіцца работа па ўдасканаленні дзейнасці створаных па ініцыятыве Мінфіна цэнтралізаваных бухгалтарскіх службаў бюджэтных арганізацый тэрытарыяльнага ўзроўню. Таксама зараз прапрацоўваецца пытанне стварэння сістэмы ўнутранага кантролю ў бюджэтных арганізацыях.

Васіль Герасімаў падкрэсліў значнасць абмеркавання пытанняў ажыццяўлення кантрольнай дзейнасці ў рамках аўдытарскай супольнасці краін СНД і абмену вопытам. «Сур'ёзныя рызыкі і вонкавыя цяжкасці патрабуюць кансалідацыі намаганняў аўдытарскай супольнасці як на нацыянальным узроўні, так і ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Абмен вопытам і ўкараненне найноўшых метадаў павышае рэзультатыўнасць і якасць кантролю», - адзначыў кіраўнік КДК.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.