Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю прынялі ўдзел у міжнародным семінары па пытаннях забеспячэння празрыстасці бенефіцыярнай уласнасці ў дзяржавах - членах ЕАГ

23.08.2024
Прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю прынялі ўдзел у міжнародным семінары па пытаннях забеспячэння празрыстасці бенефіцыярнай уласнасці ў дзяржавах - членах ЕАГ
Арганізатары семінара - Сакратарыят Еўразійскай групы па супрацьдзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму (ЕАГ) і Міжнародны вучэбна-метадычны цэнтр фінансавага маніторынгу.

Мерапрыемства адбылося ў рэжыме канферэнцсувязі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў і прыватнага сектара дзяржаў - членаў ЕАГ, Сакратарыятаў ЕАГ і ФАТФ.

Ад беларускага боку ў семінары працавалі каля 70 прадстаўнікоў органаў і падраздзяленняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый — удзельнікаў нацыянальнай «антыадмывальнай» сістэмы.

Удзельнікі семінара дзяліліся вопытам выяўлення бенефіцыярнай уласнасці юрыдычных асоб і арганізацый у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ФАТФ. У гэты стандарт былі ўнесены змяненні, якія істотна карэкціруюць падыходы да ўстанаўлення дакладнай, актуальнай інфармацыі аб кантролі над кампаніямі і іх уласніках.

Сваімі напрацоўкамі падзяліліся прадстаўнікі Мальты, Кітая, Расіі, Казахстана, Таджыкістана.

ФАТФ - група распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай. Арганізацыя распрацоўвае міжнародныя стандарты ў барацьбе з адмываннем злачынных даходаў, фінансаваннем тэрарызму і фінансаваннем распаўсюджвання зброі масавага паражэння, а таксама забяспечвае нагляд за іх выкананнем.

Беларусь удзельнічае ў рабоце ФАТФ праз Еўразійскую групу па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму (ЕАГ).

Уся актуальная інфармацыя - у тэлеграм-канале КДК 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.