Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Паведаміць аб недахопах падчас пасяўной кампаніі можна праз анлайн-панэль на сайце Камітэта дзяржкантролю і ў чат-бот тэлеграм-канала КДК

25.03.2022
Паведаміць аб недахопах падчас пасяўной кампаніі можна праз анлайн-панэль на сайце Камітэта дзяржкантролю і ў чат-бот тэлеграм-канала КДК
На інтэрнет-сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю створана анлайн-панэль, праз якую грамадзяне могуць паведаміць аб фактах парушэнняў, недахопах, іншых праблемных пытаннях пры падрыхтоўцы і правядзенні пасяўной кампаніі. Уся інфармацыя, якая паступіла, будзе аператыўна вывучана і разгледжана работнікамі кантрольнага ведамства. Таксама звесткі аб недахопах і безгаспадарлівасці пры правядзенні вясновых палявых работ можна накіраваць у чат-бот тэлеграм-канала Камітэта дзяржкантролю (https://t.me/kgk_oficial). Інфармацыя прадстаўляецца ананімна і без рэгістрацыі.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.