Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Парушэнні дысцыпліны цэн устаноўлены ў кожным пятым правераным гандлёвым аб'екце.

12.07.2022
Парушэнні дысцыпліны цэн устаноўлены ў кожным пятым правераным гандлёвым аб'екце.
Камітэтам дзяржкантролю ў першым паўгоддзі бягучага года праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў 1212 гандлёвых аб'ектах. Парушэнні выяўлены ў 862 аб'ектах.

Так, у 425 гандлёвых аб'ектах (35,1 працэнта ад колькасці правераных) не выконваліся асартыментныя пералікі тавараў, у 330 (27,2 працэнта) выяўлены парушэнні санітарных норм і правілаў (напрыклад, індывідуальным прадпрымальнікам у аг. Жарнаўка Асіповіцкага раёна ажыццяўлялася рэалізацыя тавараў са скончанымі да 491 сутак тэрмінамі прыдатнасці), у 161 (13,3%) - патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Асаблівая ўвага падчас правядзення кантрольных мерапрыемстваў нададзена пытанням захавання дысцыпліны цэн. У цэлым завышэнні цэн выяўлены ў 237 (19,6 працэнта) гандлёвых аб'ектах (па выніках кантрольных мерапрыемстваў цэны зніжаны да ўзроўню, які адпавядае заканадаўству).

Напрыклад, пры праверцы аднаго з сеткавых рытэйлераў, які мае гандлёвыя аб'екты па ўсёй рэспубліцы, устаноўлены факты значнага перавышэння гранічных устаноўленых заканадаўствам гандлёвых надбавак на 85 найменняў нехарчовых тавараў (туалетная папера, зубная паста, панчошна-шкарпэткавыя вырабы для дзяцей, папяровыя сурвэткі і інш.). У крамах сеткі на асобныя тавары прымянялася гандлёвая надбаўка (з улікам аптовай надбаўкі) у памеры да 154,8% замест 30%. Агульная сума завышэнняў склала звыш 56 тыс. руб.

Гэтай жа гандлёвай сетцы вынесена каля 100 прадпісанняў аб выключэнні з абарачэння і забароне рэалізацыі няякасных імпартных тавараў. З рэалізацыі знята каля 40 тыс. адзінак прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням заканадаўства па якасці і маркіроўцы.

Усяго па выніках праведзеных у першай палове 2022 года праверак і маніторынгаў правапарушальнікам накіраваны 436 рэкамендацый аб ліквідацыі парушэнняў і недахопаў. Да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 260 чалавек, 36 суб'ектаў гаспадарання аштрафаваны на суму 14,5 млн. руб.

За грубыя парушэнні заканадаўства прыпынялася дзейнасць 21 гандлёвага аб’екта. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.