Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Па выніках разгляду зваротаў грамадзян у Камітэт дзяржкантролю за студзень-верасень у бюджэт паступіла звыш 78 тыс. рублёў

11.11.2021
Па выніках разгляду зваротаў грамадзян у Камітэт дзяржкантролю за студзень-верасень у бюджэт паступіла звыш 78 тыс. рублёў

Па выніках разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб у органы Камітэта дзяржаўнага кантролю, праведзеных праверак і маніторынгаў за 9 месяцаў 2021 года ў бюджэт паступіла больш за 78 тыс. рублёў (за 9 месяцаў 2020 года - 68 тыс. рублёў). Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 63 службовыя асобы і суб'екта гаспадарання, да дысцыплінарнай - 122 чалавека, вызвалены ад займаемай пасады 6 чалавек, узбуджана 4 крымінальныя справы.
Найбольш зваротаў паступіла на тэму дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый. Так, у ходзе праверкі інфармацыі жыхара Магілёўскай вобласці ўстаноўлена скажэнне бухгалтарскай справаздачнасці аб атрыманых стратах і незаконнае налічэнне прэмій. У адносiнах галоўнага бухгалтара ўнітарнага прадпрыемства ўзбуджана крымінальная справа за службовую падробку.
Нямала прэтэнзій у грамадзян да работы службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У студзені-верасні бягучага года больш за ўсё зваротаў было па пытаннях утрымання і рамонту жыллёвага фонду; добраўпарадкавання дарог, вуліц і дваровых тэрыторый; аплаты жыллёва-камунальных паслуг.
Жыхары скардзяцца і на неаператыўнае выкананне заявак пасля звароту ў службу 115. У прыватнасці, жыхарка Мінска неаднаразова падавала заяўку аб неабходнасці навядзення парадку на тэхнічным паверсе і заліцці сваёй кватэры, аднак меры былі прыняты толькі пасля звароту ў Камітэт дзяржкантролю. Кіраўніку сталічнага ЖЭУ ўказана на неабходнасць кантролю за работай падначаленых і аператыўнага вырашэння пытанняў, якія паступаюць ад жыхароў.
Што тычыцца сферы працоўных адносін, то часцей за ўсё звароты абумоўлены несвоечасовасцю выплаты заработнай платы, парушэннямі аховы працы, а таксама выплатай заробку «ў канверце». Напрыклад, Камітэтам дзяржкантролю Гомельскай вобласці за парушэнні наймальнікамі тэрмінаў выплаты заработнай платы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 23 службовыя і 6 юрыдычных асоб.
Усяго ў студзені-верасні ў цэнтральны апарат Камітэта дзяржаўнага кантролю паступіла 2235 пісьмовых і вусных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, у абласныя камітэты дзяржкантролю - 2766, у органы фінансавых расследаванняў - 4139. За 9 месяцаў праведзена 374 прамыя тэлефонныя лініі і выязныя прыёмы). Больш за 450 званкоў паступіла на «гарачыя лініі» - іх было арганізавана 128 па актуальных для насельніцтва тэмах.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.