Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

На сайце Камітэта дзяржкантролю размешчаны планы выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2023 года

15.12.2022
На сайце Камітэта дзяржкантролю размешчаны планы выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2023 года
Камітэтам дзяржаўнага кантролю сфарміраваны планы выбарачных праверак у абласцях і г.Мінску на першае паўгоддзе 2023 года. У планы ўключаны праверачныя мерапрыемствы ўсіх кантралюючых і наглядных органаў рэспублікі.

Усяго на першае паўгоддзе 2023 года запланавана 2520 праверак, з іх 1909 (76%) - праверкі наглядных органаў (пытанні, якія тычацца забеспячэння бяспекі жыцця, здароўя грамадзян і навакольнага асяроддзя). 260 суб'ектаў будуць правераны ў рамках сумесных праверак адначасова некалькімі кантралюючымі (нагляднымі) органамі.

У сувязі з актыўнай работай, якая праводзіцца кантралюючымі (нагляднымі) органамі па аптымізацыі кантрольнай (нагляднай) нагрузкі на суб'екты гаспадарання, а таксама па ўзмацненню дыстанцыйнага кантролю з дапамогай інфармацыйных рэсурсаў запланавана на 33,6% праверак менш, чым год таму.

Найбольшая колькасць праверак запланавана органамі МНС - 606 (24% ад агульнай колькасці), Мінпрацы і сацабароны - 428 (17%), Мінпрыроды - 305 (12,1%), Дзяржстандарту - 271 (10,8%), Мінфіна - 207 ( 8,2%), Белстата - 186 (4,5%), Мінтранса - 125 (5,0%), Міністэрства аховы здароўя - 124 (4,9%). Пры гэтым органы МНС і Міністэрства аховы здароўя запланавалі адпаведна 43% і 70% праверак менш, чым на першае паўгоддзе 2022 года.

Органамі Камітэта дзяржкантролю запланавана 97 праверак (3,8% ад агульнай колькасці). У планы выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2023 года ў г.Мінску ўключаны 316 праверак, у Брэсцкай вобласці - 404, у Віцебскай - 327, у Гомельскай - 348, у Гродзенскай - 349, у Мінскай - 393, у Магілёўскай - 383.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.