Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Мінскае прадпрыемства недаплаціла буйную суму падаткаў

27.05.2022
Мінскае прадпрыемства недаплаціла буйную суму падаткаў
Больш за 100 тыс. рублёў падаткаў недаплаціла ў бюджэт сталічная камерцыйная фірма, якая займалася продажам насельніцтву тавараў паўсядзённага попыту. Гэты факт выявілі работнікі Кобрынскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў. Кампанія размяшчала рэкламу прапанаванай прадукцыі, якая прапаноўвалася ў эфіры тэлеканалаў, і ў далейшым прадавала гэтыя тавары насельніцтву з дапамогай сеткі Інтэрнэт (так званы тэлемагазін). Пры гэтым устаноўлена, што ў бухгалтарскі ўлік фірмы змяшчаліся фіктыўныя першасныя дакументы аб нібыта набыцці рэалізаванай прадукцыі ў чатырох падкантрольных індывідуальных прадпрымальнікаў. Насамрэч камерцыйная структура самастойна набывала тавары. А выкарыстанне падробленых дакументаў дазваляла незаконна павялічваць уласныя выдаткі і зніжаць падатковую базу. За ўхіленне ад выплаты падаткаў у дачыненні да кіраўніка таварыства ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса. Нанесены дзяржаве ўрон кампенсаваны ў поўным аб'ёме.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.