Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Леанід Анфімаў наведаў філіял Мінскага маторнага завода ў Стоўбцах, дзе адбыўся пробны пуск новага ўчастка фасонных адлівак

29.01.2020
Леанід Анфімаў наведаў філіял Мінскага маторнага завода ў Стоўбцах, дзе адбыўся пробны пуск новага ўчастка фасонных адлівак
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў 29 студзеня 2020 г. наведаў філіял ААТ "Кіруючая кампанія холдынга “Мінскі маторны завод” у г. Стоўбцы, дзе адбыўся пробны пуск новага ўчастка фасонных адлівак. 

У рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь тут рэалізуецца інавацыйны праект па вытворчасці высокадакладнага, высокатрывалага чыгуннага ліцця. У снежні 2014 года ўведзены ў эксплуатацыю ўчастак ліцця гільзы блока цыліндраў. У цяперашні час завяршаюцца работы па стварэннi ўчастка фасонных адлівак па працэсу халодна-цвярдзеючых сумесяў. Плануецца, што ён будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў першым квартале 2020 г. Запуск новай вытворчасці дасць магчымасць забяспечыць патрэбнасць ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «ММЗ» у дробнасерыйным чыгунным ліццi, у тым ліку для камплектацыі новых мадэляў рухавікоў. 

Падчас наведвання філіяла Леанід Анфімаў з кіраўніцтвам завода і філіяла правеў пробны пуск участка фасонных адлівак. Кіраўнік КДК азнаёміўся з дзеючай і новай вытворчасцю, а таксама ўзорамі новай лінейкі рухавікоў вялікай магутнасці. 

Пасля азнаямлення з вытворчай базай філіяла Леанід Анфімаў абмеркаваў з кіраўніцтвам Міністэрства прамысловасці і ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «ММЗ» пытанні, звязаныя з рэалізацыяй інавацыйнага праекта, выхадам новай вытворчасці на праектную магутнасць.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.