Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Колькасць праверак кантралюючых (наглядных) органаў за 2020 год зменшылася на 21%

16.03.2021
Колькасць праверак кантралюючых (наглядных) органаў за 2020 год зменшылася на 21%

Кантралюючыя (наглядныя) органы Беларусі ў 2020 годзе правялі 7 тыс. праверак - на 21% менш, чым у 2019 годзе.
На 25% зменшылася колькасць выбарачных праверак (з 6,1 тыс. у 2019 годзе да 4,6 тыс. у 2020 годзе), што абумоўлена ў асноўным рэалізацыяй мер па мінімізацыі распаўсюджання COVID-19. Больш за ўсё выбарачных праверак правялі ў мінулым годзе МНС, Дзяржстандарт, МПЗ, Мінпрацы і сацабароны.
Колькасць пазапланавых праверак за 2020 год зменшылася на 11% - да 2,4 тыс. Прычым 46% з іх былі назначаны на падставе інфармацыі аб парушэннях заканадаўства або фактах пагрозы прычынення шкоды жыццю, здароўю грамадзян, бяспекі дзяржавы, 28% - у сувязі з правядзеннем працэдур эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва).
Кантралюючымі (нагляднымі) органамі ў 2020 годзе праведзена 135,2 тыс. маніторынгаў, што на 23% менш у параўнанні з 2019 годам. Па іх выніках накіравана 125,7 тыс. рэкамендацый. За неўстараненне выяўленых парушэнняў або паўторныя парушэнні ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання здейснена 11 тыс. мер адміністрацыйнай адказнасці.
Аб эфектыўнасці прафілактычных формаў кантролю (нагляду) сведчыць павышэнне дысцыплінаванасці суб'ектаў гаспадарання. Так, установы дзяржнагляду канстатуюць зніжэнне колькасці суб'ектаў гаспадарання, у якіх выяўлены паўторныя парушэнні, і ў цэлым памяншэнне колькасці парушэнняў.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.