Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці выяўлены факты псавання 1,6 тыс. тон ільнотрасты ў ААТ «Любанскі льнозавод»

30.11.2023
Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці выяўлены факты псавання 1,6 тыс. тон ільнотрасты ў ААТ «Любанскі льнозавод»
Скірды з сапсаванай трэстай лёну-даўгунцу прадстаўнікі КДК знайшлі на тэрыторыі іншага прадпрыемства Любанскага раёна, у адрас якога трэста была рэалізавана льнозаводам як адходы льносыравіны.  

У ходзе далейшай праверкі дзяржкантралёры і работнікі фінансавай міліцыі ўстанавілі, што ў мэтах утойвання псуты льнотрасты на льнозаводзе рыхтаваліся фіктыўныя накладныя, зыходзячы з якіх сапсаваная льнотраста нібыта паступала ў перапрацоўку. Падобныя махінацыі з дакументамі дазвалялі цалкам аднесці кошт сапсаванай ільнотрасты на выдаткі. Ужо пасля яна была прададзена пад выглядам адходаў.  

Па тлумачэннях службовых асоб ільнозавода, прычынай псавання льнотрасты стала невыкананне патрабаванняў галіновага рэгламенту пры яе захоўванні. 

 Сума прычыненай ільнозаводу шкоды ў выніку махінацый з ільнотрастай склала 426 тыс. рублёў.  

Па матэрыялах праверкі Любанскім РАСК узбуджана крымінальная справа.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.