Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Калегія КДК Віцебскай вобласці разгледзела пытанні выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку ў жывёлагадоўлі

20.09.2023
Калегія КДК Віцебскай вобласці разгледзела пытанні выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку ў жывёлагадоўлі
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці разгледжаны пытанні навядзення парадку ў жывёлагадоўлі, у тым ліку выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па пытаннях умоў утрымання жывёлы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці Брыло І.У., першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Ліневіч А.К., прадстаўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці, УУС Віцебскага аблвыканкама, кіруючыя работнікі аблсельгасхарча, старшыні райвыканкамаў і іх намеснікі.

Калегіяй адзначана недастатковасць мер, што прымаюцца ў галіне па забеспячэнню выканання гэтых даручэнняў. Так, Віцебская вобласць - адзіная ў краіне, дзе за 8 месяцаў 2023 года (у параўнанні з мінулым годам) скарацілася пагалоўе буйной рагатай жывёлы. Скарачэнне дапушчана ў 14 раёнах, у 17 раёнах зніжаны аб'ёмы вытворчасці (вырошчвання) БРЖ. У ліку «лідэраў» Шумілінскі, Бешанковіцкі, Гарадоцкі і Сененскі раёны.

Удзельнікі мерапрыемства на прыкладзе асобных раёнаў разгледзелі выяўленыя недахопы і парушэнні, звязаныя з падзяжом маладняку БРЖ.

Асноўныя прычыны зніжэння пагалоўя - невыкананне Плана сумесных дзеянняў Урада і Камітэта дзяржкантролю па ўстараненню прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць непрадукцыйнаму выбыццю БРЖ; парушэнне тэхналагічных рэгламентаў па кармленні і ўтрыманні жывёлы, ветэрынарна-санітарных правілаў; незабеспячэнне яго захаванасці і неналежная селекцыйна-племянная работа.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў КДК Віцебскай вобласці, праведзеных у сферы жывёлагадоўлі, у студзені-жніўні 2023 года да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 92 спецыялісты. Органамі крымінальнага пераследу Віцебскай вобласці па фактах утойвання склону ўзбуджана 26 крымінальных спраў, у тым ліку з выкарыстаннем матэрыялаў КДК Віцебскай вобласці - 9.

Па выніках пасяджэння калегіі работа Гарадоцкага, Сенненскага, Чашніцкага і Шумілінскага райвыканкамаў прызнана нездавальняючай.

Мясцовым органам улады дадзены канкрэтныя даручэнні ў частцы забеспячэння захаванасці маладняку БРЖ, захавання тэхналогіі вырошчвання, ветэрынарных норм і правілаў, работы з кадрамі.

Выкананне пастановы калегіі ўзята на кантроль. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.