Калегія Камітэта дзяржкантролю падвяла вынікі працы за 2019 год і вызначыла асноўныя задачы на 2020 год
13.02.2020
Калегія Камітэта дзяржаўнага кантролю падвяла вынікі працы за 2019 год і
вызначыла асноўныя задачы на 2020 год. Пасяджэнне прайшло 13 лютага
2020 года пад старшынствам кіраўніка кантрольнага ведамства Леаніда
Анфімава.
У рамках пастаўленых Кіраўніком дзяржавы задач Камітэтам
дзяржкантролю у 2019 годзе прадоўжана работа па перамяшчэннi акцэнтаў у
дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў на прафілактычную работу.
Так, значна больш увагі надавалася прэвентыўнаму кантролю. У 2019 годзе
на 40% павялічылася колькасць маніторынгаў (1 070, у 2018 годзе - 756) і
на 10% - аўдытаў эфектыўнасці (131, у 2018 годзе - 119), па матэрыялах
якіх суб'ектам гаспадарання дадзены рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых
недахопаў.
Пры гэтым колькасць праведзеных праверак засталося практычна на ўзроўні
2018 года (504 праверкі, у 2018 годзе - 490), а ў параўнанні з 2017
годам колькасць праверак скарацілася ў 2 разы.
Нягледзячы на перамяшчэнне акцэнтаў на папераджальны кантроль,
выніковасць працы Камітэта ўзрасла. Па выніках кантрольна-аналітычных
мерапрыемстваў спагнана, адноўлена ў бюджэт і вернута ў даход дзяржавы
202,7 млн. рублёў (на 14,5% больш, чым у 2018 годзе). Зэканомлена,
папярэджана выплат дзяржаўных сродкаў на суму 362,4 млн. рублёў (на
39,4% больш).
Значная работа па забеспячэнні эканамічнай бяспекі праводзіцца
двума дэпартаментамі Камітэта дзяржкантролю: фінансавых расследаванняў і
фінансавага маніторынгу.
У 2019 годзе Дэпартаментам фінансавых расследаванняў выяўлена 658
злачынстваў, у тым ліку 272 - якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх.
З выкарыстаннем інфармацыі Дэпартамента фінансавага маніторынгу
(ДФМ) праваахоўнымі і кантралюючымі органамі у 2019 годзе выяўлена 554
злачынствы.
Значная работа вялася з вышэйшымі органамі аўдыту (ВОА) замежных
краін. Так, сумесна с Падліковай палатай Расіі праведзены маніторынг
выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2018 год і першае паўгоддзе 2019
году; сумесна з ВОА краін ЕАЭС - праверка выканання у 2018 годзе
Пратакола аб парадку залічэння і размеркавання сум увазных мытных
пошлін, іх пералічэння ў даход бюджэтаў дзяржаў-членаў ЕАЭС.
Важныя сумесныя праекты будуць рэалізаваны і ў бягучым годзе. Так, у
красавіку 2020 года ў Мінску будзе праведзены міжнародны сімпозіум
кіраўнікоў кантрольных органаў Еўропы і Азіі. Адначасова адбудзецца 1-е
пасяджэнне рабочай группы INTOSAI (міжнародная арганізацыя ВОА) па мэтах
устойлівага развіцця і ключавых індыкатарах ўстойлівага развіцця.