Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Інтэрнэт-сайт Камітэта дзяржаўнага кантролю заняў 2-е месца ў намінацыі «Органы дзяржаўнага кіравання» Інтэрнэт-прэміі TIБO-2024

08.06.2024
Інтэрнэт-сайт Камітэта дзяржаўнага кантролю заняў 2-е месца ў намінацыі «Органы дзяржаўнага кіравання» Інтэрнэт-прэміі TIБO-2024
Вынікі конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў адбылося сёння на палях Міжнароднага форума TIБO.

У намінацыі «Органы дзяржаўнага кіравання» 2-е месца і ганаровы дыплом заваяваў інтэрнэт-сайт Камітэта дзяржаўнага кантролю (распрацоўшчык сайта - РУП «БЕЛТА»). Пераможцам прызнаны інтэрнет-сайт Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, трэцяе месца - Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт.

Намінацыя «Органы дзяржаўнага кіравання» стала самай папулярнай падчас інтэрнэт-прэміі. Для ўдзелу ў ёй было пададзена 82 заяўкі.

Уся актуальная інфармацыя - у тэлеграм-канале КДК 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.