Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Інстытут грамадскіх інспектараў будзе створаны на базе Камітэта дзяржкантролю

13.09.2021
Інстытут грамадскіх інспектараў будзе створаны на базе Камітэта дзяржкантролю

Стварэнне на базе Камітэта дзяржаўнага кантролю i яго тэрытарыяльных органаў сістэмы грамадскіх інспектараў прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2021 г. № 339.
Указ накіраваны на рэгуляванне грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць у сувязі з удзелам грамадзян у рэалізацыі задач і функцый, ускладзеных на Камітэт дзяржкантролю.
Органы КДК маюць права прыцягваць на добраахвотнай аснове грамадзян Беларусі для аказання садзейнічання ў правядзенні аналітычных і кантрольных мерапрыемстваў. Грамадскія інспектары будуць аказваць садзейнічанне кантрольнаму ведамству на грамадскіх пачатках у вольны ад працы i вучобы час.
Грамадскімі інспектарамі могуць быць грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 25-гадовага ўзросту, маюць вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю, якія па сваіх маральных і дзелавых якасцях здольны садзейнічаць кантралюючым органам.
У мэтах рэалізацыі Указа № 339 Камітэтам дзяржкантролю сумесна з Саветам Міністраў ажыццяўляецца падрыхтоўка нарматыўных прававых актаў, накіраваных на рэгуляванне дзейнасці новай інстытуцыі. Пасля ўступлення іх у сілу Камітэт дзяржкантролю прыступіць да работы па фарміраванні сістэмы грамадскіх інспектараў.
Ад новага інстытута чакаецца прафілактычны эфект, што асабліва важна ў рамках патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы па навядзенні і падтрыманнi парадку ва ўсіх сферах жыццядзейнасці беларускага грамадства.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.