Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзмітрый Баско прыняў удзел у пасяджэнні Воранаўскага райвыканкама і наведаў сельгаспрадпрыемствы раёна

28.10.2022
Дзмітрый Баско прыняў удзел у пасяджэнні Воранаўскага райвыканкама і наведаў сельгаспрадпрыемствы раёна
Першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю Дзмітрый Баско падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць прыняў удзел у пасяджэнні Воранаўскага райвыканкама, а таксама наведаў сельгаспрадпрыемствы раёна.

На пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне эфектыўнасці работы новых малочнатаварных комплексаў (ферм). Дзмітрый Баско асаблівую ўвагу звярнуў на неабходнасць павелічэння аб'ёмаў вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі на рэканструяваных і пабудаваных малочнатаварных фермах і комплексах. Ён адзначыў недапушчальнасць парушэння тэхналагічных рэгламентаў пры закладцы травяных кармоў і непрыняцця мер з боку кіраўніцтва сельгасарганізацый па выкананні рацыёнаў кармлення і належнага ўтрымання жывёл.

Увага ўдзельнікаў пасяджэння таксама акцэнтавана на павышэнні эканамічнай эфектыўнасці работы новых і рэканструяваных малочнатаварных комплексаў.

Пасля заканчэння пасяджэння райвыканкама Дзмітрый Баско наведаў КСУП "Эліт-Агра Больцінікі", дзе азнаёміўся з эфектыўнасцю функцыянавання малочнатаварнага комплексу "Забейгі" і ўмовамі захоўвання нарыхтаваных травяных кармоў. Вывучаны прымаемыя гаспадаркай меры па скарачэнню непрадукцыйнага выбыцця буйной рагатай жывёлы, пытанні павышэння прадукцыйнасці дойнага статка, ліквідацыі недаглядаў пры яго ўзнаўленні.

Таксама першы намеснік кіраўніка кантрольнага ведамства вывучыў сітуацыю з выкананнем даручэння Кіраўніка дзяржавы аб развіцці райаграсэрвісаў у ААТ "Варонаўская сельгастэхніка". Ён азнаёміўся з арганізацыяй работы таварыства па вытворчасці і рамонце тэхнікі, прымаемымі мерамі па пашырэнню спектра паслуг прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу, а таксама па падрыхтоўцы тэхнікі да сельгасработ будучага года. З кіраўніцтвам прадпрыемства абмеркаваны існуючыя праблемныя пытанні і магчымыя шляхі іх вырашэння.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.