Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дэлегацыя Расфінманіторынгу з працоўным візітам наведала Камітэт дзяржкантролю

28.03.2023
Дэлегацыя Расфінманіторынгу з працоўным візітам наведала Камітэт дзяржкантролю
Сёння завяршыўся двухдзённы рабочы візіт у Беларусь дэлегацыі Федэральнай службы па фінансаваму маніторынгу Расійскай Федэрацыі (Расфінманіторынг) на чале з першым намеснікам дырэктара Юрыем Кароткім.

У рамках візіту адбыліся сустрэчы прадстаўнікоў расійскай дэлегацыі з кіраўніцтвам і работнікамі Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю.

Абмеркаваны пытанні забеспячэння эфектыўнага міждзяржаўнага інфармацыйнага ўзаемадзеяння падраздзяленняў фінансавых разведак дзвюх краін, а таксама магчымасці ствараемай інфармацыйнай сістэмы Міжнароднага цэнтра ацэнкі рызык легалізацыі (адмывання) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарызму. Міжнародны цэнтр дасць магчымасць фарміраваць новыя аналітычныя даныя, якія адлюстроўваюць стан і тэндэнцыі трансгранічных фінансавых патокаў, і садзейнічаюць выяўленню звязаных з імі рызык у гэтай сферы.

У ходзе візіту таксама адбылася сустрэча Старшыні Камітэта дзяржкантролю Васіля Герасімава з кіраўніком расійскай дэлегацыі, першым намеснікам дырэктара Расфінманіторынгу Юрыем Кароткім. На сустрэчы былі вызначаны далейшыя крокі ў рамках двухбаковага ўзаемадзеяння па аб'яднанні намаганняў у барацьбе са злачынствамі, звязанымі з вывадам і перамяшчэннем фінансавых патокаў у незаконны абарот.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.