Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Да юбілею ўтварэння органаў фінансавых расследаванняў у сталічным Парку Перамогі закладзена ясянёвая алея

15.04.2022
Да юбілею ўтварэння органаў фінансавых расследаванняў у сталічным Парку Перамогі закладзена ясянёвая алея
У сталічным Парку Перамогі 15 красавіка 2022 года закладзена алея, прысвечаная 30-годдзю ўтварэння органаў фінансавых расследаванняў Беларусі. Работнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю і ветэраны органаў фінансавых расследаванняў высадзілі 14 маладых ясеняў. Новая алея размясцілася побач з іншай ясянёвай алей - прыурочанай да 100-годдзя органаў дзяржаўнага кантролю Беларусі і адкрытай у 2019 годзе. Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў, які прыняў удзел у закладцы алеі, адзначыў важнасць і значнасць работы органаў фінансавых расследаванняў у забеспячэнні эканамічнай бяспекі краіны, неабходнасць устанаўлення і падтрымання традыцый, якія садзейнічаюць згуртаванасці калектыву і выхаванню маладога пакалення. Адкрыццё алеі і закладка памятнага знака адбудуцца ў жніўні 2022 года ў дні святкавання юбілею органаў фінансавых расследаванняў (урачыстая дата адзначаецца 5 жніўня).
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.