Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты арганізацыі, якія доўгі час эксплуатавалі вытворчыя аб'екты без прыёмкі ва ўстаноўленым парадку

14.09.2022
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты арганізацыі, якія доўгі час эксплуатавалі вытворчыя аб'екты без прыёмкі ва ўстаноўленым парадку
Камітэтам дзяржкантролю працягваецца праца па навядзенні парадку з аб'ектамі незавершанага звышнарматыўнага будаўніцтва. З пачатку 2021 года колькасць даўгабудаў знізілася амаль у 2 разы: з 4465 да 2542.

Адным са значных рэзерваў па далейшым зніжэнні колькасці такіх аб'ектаў з'яўляецца прыёмка ў эксплуатацыю даўгабудаў, якія эксплуатуюцца без афармлення дакументаў аб уводзе ў эксплуатацыю. Напрыклад, у Мінскай вобласці Камітэтам дзяржкантролю выяўлены 303 такія звышнарматыўныя аб'екты. Іх прыёмка ў эксплуатацыю дазволіла б амаль на трэць скараціць колькасць існуючых у рэгіёне даўгабудаў.

Пры гэтым накіраванне пісьмовых рэкамендацый у райвыканкамы і арганізацыям-забудоўшчыкам па выпраўленні сітуацыі не заўсёды прыводзіла да прыняцця аператыўных мер рэагавання.

У сувязі з гэтым Камітэтам дзяржкантролю распачата практыка прыцягнення вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці (за эксплуатацыю аб'ектаў без іх уводу ва ўстаноўленым парадку прадугледжаны штраф: ад 2 да 10 базавых велічынь на фізічную асобу, да 200 базавых велічынь - на юрыдычную асобу).

Так, у верасні гэтага года Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты КСУП "Вецярэвічы" Пухавіцкага раёна і КСУП "Ухвала" Крупскага раёна, якія больш за 10 гадоў эксплуатавалі без прыёмкі зернесушыльныя комплексы.

Аналагічную работу па фактычна эксплуатуемым забудоўшчыкамі даўгабудам без іх прыёмкі ў эксплуатацыю ва ўстаноўленым парадку цяпер праводзяць усе тэрытарыяльныя органы Камітэта дзяржкантролю.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.