Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Буйная сталічная кампанія па аптовым гандлі запчасткамі да аўтамабіляў недаплаціла ў бюджэт звыш 3 млн. рублёў падаткаў

02.05.2024
Буйная сталічная кампанія па аптовым гандлі запчасткамі да аўтамабіляў недаплаціла ў бюджэт звыш 3 млн. рублёў падаткаў
Факты супрацьпраўнай дзейнасці выкрыты ў рабоце аднаго з буйных ігракоў на гэтым рынку, які даўно працуе ў сферы аптовага гандлю запаснымі часткамі да легкавых аўтамабіляў.

Аператыўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Мінскай вобласці і г. Мінску ўстанавілі, што кіраўнік камерцыйнай структуры сумесна з намеснікам дырэктара, заснавальнікамі таварыства і іншымі асобамі са студзеня па снежань 2023 года арганізавалі утойванне часткі атрыманай выручкі. Ва ўліку прадпрыемства не адбівалася рэалізацыя тавараў за наяўны разлік, у выніку была значна заніжана падатковая база і не выплачана больш за 3 млн. рублёў падатку на дабаўленую вартасць і падатку на прыбытак.

Падчас вобыскаў у офісе камерцыйнай структуры і па месцы жыхарства яе дырэктара знойдзены дакументы, чарнавыя запісы, флэш-назапашвальнікі, якія сведчаць аб супрацьпраўнай дзейнасці.

Канфіскаваны грашовыя сродкі на агульную суму больш за 750 тыс. долараў ЗША.

У адносінах да кіраўніка і заснавальнікаў кампаніі ўзбуджаны крымінальныя справы.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.