Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Больш за 160 навучэнцаў і прадстаўнікоў рабочай моладзі прынялі ўдзел у «Адкрытым дыялогу» са Старшынёй Камітэта дзяржкантролю

13.11.2023
Больш за 160 навучэнцаў і прадстаўнікоў рабочай моладзі прынялі ўдзел у «Адкрытым дыялогу» са Старшынёй Камітэта дзяржкантролю
Сёння ў Камітэце дзяржкантролю адбыўся «Адкрыты дыялог» са Старшынёй Камітэта дзяржкантролю Васілём Герасімавым. Ініцыятыва аб правядзенні сустрэчы зыходзіла ад сталічнай моладзі. У галоўнае кантрольнае ведамства краіны былі запрошаны звыш 160 маладых людзей: навучэнцы ВНУ і працуючая моладзь.

Размова з кіраўніком кантрольнага ведамства доўжылася больш за дзве гадзіны. Але спачатку прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю расказалі пра гісторыю стварэння ведамства, самыя значныя сферы кантролю і выяўленыя парушэнні. Прывялі найбольш яскравыя прыклады спынення парушэнняў і крымінальных схем у дарожнай галіне, будаўніцтве, кантролі за цэнамі і інш. Асаблівую цікавасць выклікала інфармацыя аб рабоце дэпартаментаў фінансавых расследаванняў і фінансавага маніторынгу, якія ўваходзяць у склад Камітэта дзяржкантролю. Тым больш у зале былі ўдзельнікі алімпіяды па фінансавай бяспецы, якая штогод праходзіць у Сочы. Нашую краіну ў ёй прадстаўляюць студэнты БДУ і БДЭУ, а курыруе ўдзел беларускай каманды Дэпартамент фінансавага маніторынгу.

Падчас дыялогу маладыя людзі задавалі Васілю Герасімаву розныя пытанні, звязаныя як з дзейнасцю Камітэта, так і асабістыя. Пыталіся аб тым, як праходзіць звычайны дзень дзяржкантралёра, якая сфера кантролю з'яўляецца самай важнай для Камітэта, якімі якасцямі павінен валодаць ідэальны малады супрацоўнік.

Былі і незвычайныя пытанні. Напрыклад, удзельнікі сустрэчы прасілі расказаць пра самае запамінальнае парушэнне, якое выявілі спецыялісты ў бюджэтнай сферы, прывесці топ фінансавых парушэнняў, якія здзяйсняюцца моладдзю.

У дыялогу ўдзельнічалі і студэнты першага курса эканамічнага факультэта БДУ, якія сёлета паступілі на новую спецыяльнасць «дзяржаўны аўдыт». Шэраг студэнтаў навучаецца на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў інтарэсах КДК і пасля заканчэння ВНУ яны прыйдуць на працу ў Камітэт дзяржкантролю. Іх цікавілі пытанні праходжання практыкі ў кантрольным ведамстве, якія з навучальных дысцыплін найперш спатрэбяцца для далейшай работы ў КДК, ці можна выкарыстоўваць у вучэбнай дзейнасці матэрыялы расследаванняў КДК мінулых гадоў.

На ўсе пытанні Васіль Герасімаў даў вычарпальныя адказы і размова сапраўды атрымалася адкрытай. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.