Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Пашаны Старшыні Камітэта дзяржкантролю Леаніду Анфімаву

13.01.2020
Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Пашаны Старшыні Камітэта дзяржкантролю Леаніду Анфімаву
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Пашаны Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніду Анфімаву.

Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод адбылася 11 студзеня 2020 года на прыёме ад імя Прэзідэнта Беларусі.

Звяртаючыся да запрошаных на прыём, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што іх аўтарытэт і высокія вынікі з'яўляюцца яркім прыкладам для ўсяго грамадства. «Менавіта вам, аднадумцам з цвёрдай дзяржаўнай пазіцыяй і разуменнем глабальных працэсаў развіцця сучаснага свету, давядзецца стаць сапраўднымі лідэрамі меркаванняў», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 дзяржаўных узнагарод удастоены 96 прадстаўнікоў розных галін за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці краіны і ўмацаванне грамадскага парадку, развіццё сельскай і дарожнай гаспадаркі, чыгуначнага і нафтаправоднага транспарту, заслугі ў сферах адукацыі, навукі, культуры, мастацтва і спорту. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.