20 гадоў таму ў Камітэце дзяржаўнага кантролю быў створаны Дэпартамент фінансавага маніторынгу
14.09.2023
Сёння спаўняецца 20 гадоў з дня ўтварэння падраздзялення фінансавай разведкі Беларусі. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў 14 верасня 2003 года.
Дэпартамент фінансавага маніторынгу - гэта інфармацыйны, аналітычны, экспертны цэнтр прадухілення легалізацыі злачынных даходаў і фінансавання тэрарызму.
Аналітыкамі Дэпартамента даследуюцца падазроныя фінансавыя аперацыі ва ўсіх сферах эканомікі на прадмет выяўлення падатковых злачынстваў, незаконнага вываду актываў за межы краіны, карупцыі, фінансавання наркатрафіку, нелегальнай міграцыя, экстрэмізму і тэрарызму. Толькі за апошнія 5 гадоў з выкарыстаннем інфармацыі падраздзялення фінансавай разведкі Беларусі праваахоўнымі органамі выяўлена каля 2 тыс. злачынстваў.
Новы выклік апошняга часу - фінансаванне злачынных схем праз крыптасферу. Аперацыі з выкарыстаннем крыптавалюты знаходзяцца пад асаблівым кантролем. Магчымасці Дэпартамента фінансавага маніторынгу дазваляюць выяўляць падазроныя аперацыі не толькі з выкарыстаннем біткоіна, але і іншых папулярных крыптавалют.
Падраздзяленнем фінансавай разведкі Беларусі наладжаны інфармацыйны абмен аб падазроных фінансавых аперацыях больш як са 150 фінразведкамі свету. Эфектыўнай рабоце садзейнічае актыўны ўдзел Дэпартамента ў рабоце Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму (ЕАГ), Савеце кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі дзяржаў - удзельніц СНД.
Яшчэ адзін важны напрамак работы Дэпартамента - каардынацыя дзейнасці ўсіх органаў, якія ўваходзяць у нацыянальную «антыадмывальную» сістэму. Тут пабудаваны дакладны алгарытм узаемадзеяння Дэпартамента фінансавага маніторынгу з праваахоўнымі, нагляднымі органамі і прыватным сектарам (банкі, натарыусы, арганізацыі ў сферы лічбавых знакаў і іншыя ўстановы), наладжана сістэма атрымання ад арганізацый прыватнага сектара інфармацыі ў выпадку здзяйснення кліентамі падазроных фінансавых аперацый.
Вынікі працы нацыянальнай «антыадмывальнай» сістэмы Беларусі на міжнародным узроўні ацэньваліся не аднойчы. Апошняя ацэнка праведзена ў 2019 годзе. Практычна па ўсіх напрамках наша краіна атрымала высокія рэйтынгі наконт адпаведнасці міжнародным стандартам у сферы барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму.