Галоўная / Дэпартамент фінансавага маніторынгу / Навіны

Навіны

29.02.2024

Прадстаўнікі ДФМ прынялі ўдзел у семінары і круглым стале па тэматыцы арганізацыі ўнутранага кантролю ў рыэлтарскіх арганізацыях

Прадстаўнікі ДФМ прынялі ўдзел у семінары і круглым стале па тэматыцы арганізацыі ўнутранага кантролю ў рыэлтарскіх арганізацыях
29 лютага 2024 года ў рэжыме відэаканферэнцсувязі прайшоў семінар для рыэлтараў па фарміраванні сістэмы ўнутранага кантролю. Мерапрыемства прайшло па ініцыятыве беларускага боку ў рамках аказання тэхнічнага садзейнічання Міжнародным навучальным цэнтрам фінансавага маніторынгу (Расійская Федэрацыя) для павышэння ўзроўню эфектыўнасці работы прыватнага сектара і кампетэнтных органаў у галіне прадухілення «адмывання» грошай, фінансавання масавага тэрарызму і фінансавання распаўсюджвання зброі.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі рыэлтарскія арганізацыі і іх асацыяцыі, органы рэгулятары гэтай сферы дзейнасці, органы фінансавага маніторынгу з Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістана, Рэспублікі Узбекістан.

Аб асаблівасцях арганізацыі і ажыццяўлення рыэлтарамі ўнутранага кантролю як суб'ектамі «антыадмывальнага» заканадаўства з характарыстыкай дзейнасці такіх арганізацый пры ажыццяўленні здзелак куплі-продажу з нерухомай маёмасцю выступіў кіраўнік Гільдыі рыэлтараў Маскоўскай вобласці.

У рамках круглага стала з дакладамі таксама выступілі прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Узбекістан.

У прыватнасці, супрацоўнікі Дэпартамента фінансавага маніторынгу прадставілі вопыт правядзення нацыянальнай ацэнкі рызык легалізацыі («адмывання») даходаў, атрыманых злачынным шляхам і фінансавання тэрарызму і ўдзеле ў гэтым працэсе прадстаўнікоў сектара здзелак з нерухомасцю. Таксама былі асветлены асобныя пытанні рэгулявання ў гэтай галіне дзейнасці. 
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь