Камітэт дзяржаўнага кантролю адчыняе з 16 па 22 сакавіка (у працоўныя дні) кароткі нумар 191, на які будуць прымацца паведамленні аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства.
Грамадзяне могуць паведаміць аб забруджванні навакольнага асяроддзя, у тым ліку аб звалках адходаў, самавольнай распрацоўцы кар'ераў, скідзе сцёкавых вод і іншых фактах.
Таксама прымаецца інфармацыя аб стане тэрыторый жывёлагадоўчых ферм, лясных зямель, палігонаў і закрытых міні-палігонаў ТКА, прамысловых і ўнутрыгаспадарчых кар'ераў.
Звярнуцца на кароткі нумар 191 можна з 9-00 да 13-00 і з 14-00 да 18-00.
Усе навіны