Напярэдадні Дня органаў дзяржаўнага кантролю ў сценах галоўнага кантрольнага ведамства краіны адкрыта музейная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі органаў дзяржаўнага кантролю Беларусі.
Экспазіцыя складаецца з 9 раздзелаў, кожны з якіх прадстаўляе значны этап станаўлення і развіцця дзяржаўнага кантролю. Асобны раздзел прысвечаны ўдзелу кіраўнікоў і работнікаў дзяржкантролю ў Вялікай Айчыннай вайне.
У экспазіцыі ўзноўлены працоўны кабінет дзяржаўнага кантролю 60-х гадоў мінулага стагоддзя з усімі тагачаснымі атрыбутамі.
Асаблівасцю экспазіцыі стаў мультымедыйны стол, дзе размешчаны гістарычныя дакументы, фатаграфіі, відэаматэрыялы розных перыядаў дзейнасці дзяржаўнага кантролю Беларусі і сучаснага Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Першую экскурсію па музейнай экспазіцыі для работнікаў цэнтральнага апарата Камітэта дзяржкантролю правяла аўтар праекта і куратар экспазіцыі Ганна Зайцава.
2 жніўня ў рэспубліцы адзначаецца Дзень працаўнікоў органаў дзяржаўнага кантролю Беларусі. Адпаведнае рашэнне аб устанаўленні святочнай даты прынята ў бягучым годзе Кіраўніком дзяржавы. У гэты дзень 30 гадоў таму была створана Служба кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, правапераемнікам якой з'яўляецца Камітэт дзяржаўнага кантролю.
Уся актуальная інфармацыя - у тэлеграм-канале КДК
Усе навіны