На сустрэчу ў сцены галоўнага кантрольнага ведамства краіны былі запрошаны студэнты БДУ (са спецыяльнасці «Дзяржаўны аўдыт») і курсанты Акадэміі МУС, якія навучаюцца ў інтарэсах органаў Камітэта дзяржкантролю.
Пасля заканчэння вучобы яны пачнуць работу ў органах Камітэта дзяржкантролю (рабяты, якія паступілі па мэтавым накіраванні) і фінансавых расследаванняў. Каб яны ўжо зараз маглі разумець спецыфіку работы дзяржкантралёраў за студэнтамі замацаваны настаўнікі, а практыку яны праходзяць у адпаведных падраздзяленнях, дзе ў далейшым будуць працаваць.
Сустрэчу з будучымі работнікамі КДК і органаў фінансавых расследаванняў правёў намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю Станіслаў Наркевіч. Рабятам расказалі аб гісторыі, задачах, асноўных напрамках дзейнасці кантрольнага ведамства. Перад імі выступілі кіраўнікі структурных падраздзяленняў КДК, Дэпартамента фінансавага маніторынгу і Дэпартамента фінансавых расследаванняў.
Пасля заканчэння сустрэчы юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з гісторыяй органаў дзяржаўнага кантролю Беларусі. Экскурсію для іх у абноўленай і адкрытай гэтым летам музейнай экспазіцыі правяла аўтар праекта і куратар экспазіцыі Ганна Зайцава.
Спецыяльнасць «Дзяржаўны аўдыт» уведзена ў БДУ летась. Штогадовы набор на гэтую спецыяльнасць складае 25 чалавек, у тым ліку 5 студэнтаў, якія паступалі ў мінулым і бягучым годзе па мэтавым накіраванні ад органаў КДК. У Акадэміі МУС з 2009 года арганізавана навучанне курсантаў у інтарэсах органаў фінансавых расследаванняў.
Уся актуальная інфармацыя - у тэлеграм-канале КДК
Усе навіны