Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны зварот жыхара Быхава наконт завышэння цэн на тавары ў прыватнай краме. У ходзе праверкі інфармацыя пацвердзілася.
На больш як 30 найменняў гаспадарчых тавараў, інструментаў, электратавараў гранічныя гандлёвыя надбаўкі былі завышаны да 2 разоў (замест дазволеных 30 працэнтаў прымянялася надбаўка ў памеры 50-60 працэнтаў).
Пры гэтым вызначыць кошт тавару пакупнікам было няпроста - на многія з іх папросту адсутнічалі цэннікі.
Акрамя таго, больш за 100 найменняў тавараў (абутак, тэкстыльныя тавары) прадаваліся без нанясення абавязковай маркіроўкі, што забаронена заканадаўствам.
Па патрабаванні абласнога КДК дзейнасць гандлёвага аб'екта прыпынена да поўнай ліквідацыі парушэнняў.
Усе навіны